Меню раздела

    Горячие новости

     

     18.01.2022  “Я – маленькі беларус!”

    подробнее...

     

     05.01.2022  Ёлка приглашает друзей

    подробнее...

     

     31.12.2021  Новый год и «Золотой компас»

    подробнее...

     

     24.12.2021  Дети - детям!

    подробнее...

     

     23.12.2021  Добро пожаловать, Новый год!

    подробнее...

    Главная : Сервисы : Архив новостей

    Архив новостей

    16.02.2016

    “…КРЫНІЦА ДУХОЎНАСЦІ”

    Любоў да землякоў, роднага краю падобна гаючай вадзе, якая ўваскрашае душу, а праз яе і лепшыя рысы беларускага народа – працавітасць, руплівасць, дабрабыт, маральнасць, гуманнасць, пачуццё гонару за нашу сінявокую Беларусь.

    Мы атрымалі ад сваіх дзядоў і прадзедаў скарб, якім можна ганарыцца перад цэлым светам. Казкі, паданні,прыказкі, прымаўкі,  загадкі, замовы, песні, танцы – у іх усе радасці і пакуты, усе надзеі і мары людзей працы, пачынаючы ад глыбокай старажытнасці і да цяперашняга часу. Гэта наша спадчына, гісторыя жыцця нашага народа, яго мінулае і сучаснае.

    13 лютага 2016 года Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы сустракаў удзельнікаў занальнага агляду VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага  мастацтва «Радавод» з Баранавіцкага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Пружанскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.  

    Нібы ў дзівосным калейдаскопе пульсавала сцэнічная дзея. Святочны настрой спрыяў усім. Усе выканаўцы выглядалі проста цудоўна.

    Вядучыя праграмы Ляхавіцкага раёна: Тумараў Мікіта і Якубчык Марыя (этнаграфічны гурт “ Вытокі” - Гімназія г. Ляхавічы- педагог Ушко С.І.) прапанавалі падарожжа па роднай Ляхаўшчыне.У канцэртнай зале гучала народная музыка, звінелі народныя песні ў выкананні юных спевакоў: Маргун Анастасіі (фальклорны гурт “ Весялушкі” – Ліпская сярэдняя школа- “Беларускія прыпеўкі” , педагог Дыдышка С.В.), вакальнага гурта “Элегія” – Начаўскай сярэдняй школы- “Ой, сягодня, ды ў нас субота” (педагог Ксёнжык В.В.), дзіцячага вакальнага калектыва “Вясёлка” –  Востраўскай сярэдняй школы- “Камара муха любіла” (педагог Саванчук В.М.)

    У цікавым песенным жанры “фольк-мадэрн” прагучала песня “Добра таму ісці ў салдаты” у выкананні фальклорнага гурта “Кужалёк” - СШ №1 г. Ляхавічы (педагог Сідор Н.М.).

    Паказалі сваё мастэрства ў народных побытавых танцах” Лысы”, “Кракавяк”, “На рэчаньку”, “Ліпская полька”  юныя танцоры фальклорнага гурта “Весялушкі” – Ліпскай сярэдняй школы (педагог Дыдышка С.В.). 

    “Сапраўдныя музыкі” – так можна назваць ансамбль шумавых інструментаў “Лыжкары” – Конькаўскага ВПК Д/С СШ (педагог Болтуць А.Я.)

    Сідор Глеб (Фальклорны гурт “ Кужалёк” – СШ №1) , як заўсёды, парадаваў усіх жартам “Што ні галава- то розум”.

    На аснове этнічнага касцюма “Ляхавіцкі строй” цікава і арыгінальна прадэманстраваў адноўленыя, рэканструяваныя мясцовыя касцюмы фальклорны калектыў “Спадчына”- СШ №2 (педагог Рахманец Н.Я.) У гэтай намінацыі была сапраўдная падтрымка адзін аднаго. Дапамаглі ў паказе мясовага касцюма вёскі Нача дзяўчынкі з  вакальнага гурта “Элегія” – Начаўскай сярэдняй школы.

    Конкурс дзіцячых фальклорных калектываў змяніў конкурс гульнёвых праграм.

    Гульнёвую праграму “Пасядзелкі ў бабулі Алены” прапанавалі этнаграфічны гурт “ Вытокі” – Гімназіі г. Ляхавічы (педагог Ушко С.І) і  фальклорны калектыў “Спадчына” – Тальмінавіцкай сярэдняй школы (педагог Балабушка І.А.) Гульні, якія падрыхтавалі рабяты, сапраўды,  зацікавілі журы і гледачоў сваёй самабытнасцю.

    Значны крок у такой адказнейшай справе, як падрыхтоўка да адкрытага фальклорнага фестывалю “Радавод”, зрабілі кіраўнікі і педагогі фальклорных калектываў устаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна. Вырасла сцэнічная культура, майстэрства выканання народных песень, твораў, танцаў.   Репертуар фальклорных калектываў складаецца з бытуючых і адноўленых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў,пазаабрадавых  песень, страдаўніх рознажанравых музычных наігрышаў, вуснай народнай творчасці, ігрышч нашага рэгіёна.

    Калектывы удзельнікаў занальнага агляду VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага  мастацтва «Радавод» арганізавалі багацешую выставу народнага мастацтва і вырабаў юных народных майстроў.

     Сваёй каларытнасцю, практычнай накірованасцю і арыгінальнасцю вызначалася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Ляхавіцкі карагод”, на якой можна было ўбачыць выкананыя ў розных тэхніках  творчыя  вырабы педагогаў і навучэнцаў  ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы”. Журы адзначыла высокі ўзровень выканання і рэгіянальную самабытнасць работ.  Плецены з саломы посуд, лялькі з тканіны, ільну, кераміка, выцінанка  вызывалі  асаблівую цікавасць  у гледачоў. Значнае месца на выставе было адведзена  вышываным накідкам, абрусам, тканым рушнікам, якія засталіся ў спадчыну ад бабуль і прабабуль.

    Цікавую інфармацыю аб жыцці нашых продкаў, абрадах,  гульнях, занятках   рабяты разам з педагогамі знаходзяць у навукова-даследчых экспедыцыях, матэрыял якіх абагульняюць у   вучэбна-даследчых працах. На   выставе інфармацыйна-метадычных матэрыялаў былі прадстаўлены работы  ўстаной адукацыі горада: сярэдняй школы №1, гімназіі, Ляхавіцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

    Безумоўна, аб усім , што адбывалася на занальным аглядзе, распавесці ў дэталях немагчыма. Бо гэта быў той выпадак, калі трэба глядзець на ўсе вочы і слухаць на поўныя вушы, каб сэрцам адчуць душу народную.

    Заключныя імпрэзы VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага  мастацтва «Радавод» адбудуцца ў мае месяцы 2016года ў г. Кобрыне. Удзельнікі заключных імпрэзаў VI адкрытага абласнога фестывалю фольклорнага  мастацтва «Радавод» будуць вызначаны  на падставе рашэння экспертнага абласнога журы. З задавальненнем чакаем вынікаў!

      

      

      

      

      

      

    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    18.01.2022
    В БНТУ состоялась диалоговая площадка по обсуждению изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
    Обсуждение изменений и поправок в Основной закон Беларуси продолжается. Диалоговые площадки проходят по всей стране

    Подробнее...

    17.01.2022
    Какие новшества ждут абитуриентов при сдаче ЦТ и станут ли задания в этом году сложнее?
    В газете «СБ: Беларусь сегодня» за 15 января 2022 г. в рубрике «Открытая школа» (совместный проект Министерства образования и редакции газеты) вышел материал «Из хорошего теста», который будет интересен старшеклассникам, будущим абитуриентам

    Подробнее...

    14.01.2022
    Финансовую поддержку от БГУ получат 43 молодежных проекта
    В Белорусском государственном университете принято решение оказать финансовую поддержку 43 молодежным проектам, которые участвуют во внутривузовском конкурсе

    Подробнее...

    13.01.2022
    Школьный и студенческий спорт – площадка для становления перспективных спортсменов
    Сегодня в Зале олимпийской славы Национального олимпийского комитета Республики Беларусь в рамках Республиканской благотворительной акции «Наши дети» состоялось чествование победителей и призеров Всемирных школьных игр U15, студентов-спортсменов Олимпийских и Параолимпийских игр 2021 года, Спартакиады Союзного государства

    Подробнее...

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.6
    Адрес:225372 пл. Победы,3 г. Ляховичи Брестской области
    Телефон: тел.8-(01633)6-06-25
    Электронный адрес: lcdodim@brest.by