Меню раздела

    Горячие новости

     

     23.04.2024  Областной этап республиканского смотра инновационного и технического творчества

    подробнее...

     

     22.04.2024  Конкурс юных модельеров «Brest junior fashion»

    подробнее...

     

     22.04.2024  Мастер–класс «РобоАрт»

    подробнее...

     

     22.04.2024  Районная игра «Зарница»

    подробнее...

     

     16.04.2024  ЗАРНИЦА

    подробнее...

    Главная : Сервисы : Архив новостей

    Архив новостей

    29.04.2020

    Вытокі малой радзімы

    Ляхавіцкая зямля багата на гісторыка-культурныя каштоўнасці. Сярод іх былыя сядзібы, курганныя могільнікі, культавыя збудаванні, помнікі воінскай славы. Незлічоную колькасць экспанатаў матэрыяльнай спадчыны захоўваюць экспазіцыі дзяржаўных і школьных музеяў. Музей «Баявой і працоўнай славы» сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы, «Гісторыка-краязнаўчы музей» Крывошынскай сярэдняй школы, «Гісторыка-краязнаўчы музей» Конькаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – сярэдняй школыдапоўнілі яшчэ 10 музейных вугалкоў, якія створаны ва ўстановах адукацыі раёна ў рамках агляду-конкурсу музейных вугалкоў «Іх памяць мы ў сэрцы захоўваем». Праводзіўся ён сёлета са студзеня па красавік і прысвячаўся 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы. Па ўмовах конкурсу ўстановам адукацыі неабходна было стварыць музейны вугалкоў, распрацаваць дакументацыю, якая рэгламентуе дзейнасць музейнага вугалка, падрыхтаваць віртуальную экскурсію і рэкламны буклет па экспазіцыях.

    Пры ацэньванні музейнага вугалка ўлічваліся змястоўнасць і афармленне экспазіцый, правільнасць падрыхтоўкі дакументацыі, арыгінальнасць творчай прэзентацыі вугалка, артыстызм і культура мовы экскурсаводаў, інфарматыўнасць і змест віртуальнай экскурсіі і буклета.

    У конкурсе прынялі ўдзел 11 установаў агульнай сярэдняй і базавай адукацыі раёна. Дзякуючы конкурсу, сёння на базе ўстановаў адукацыі раёна дзейнічае 10 музейных вугалкоў, якія адрозніваюцца па тэматыцы і профілю: 4 этнаграфічных, 1-ваенна-гістарычны, 6 гісторыка-краязнаўчых.

    Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам:

    1 месца - музейны вугалок «Вытокі» Ліпскай сярэдняй школы;

    2 месца - музейны вугалок «Наша памяць аб той вайне» Навасёлкаўскай сярэдняй школы;

    3 месца - музейны вугалок «Духоўнае і матэрыяльнае багацце роднага краю» Начаўскай сярэдняй школы;

    3 месца - музейны вугалок «Скарбы мінулага» Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада-сярэдняй школы.

    А цяпер паспрабуем зрабіць невялічкі агляд музейных вугалкоў і пачнем з пераможцаў. У музейным вугалку «Вытокі» Ліпскай сярэдняй школы вы зможаце ўбачыць драўляны ложак і дзіцячую люльку, якімбольш за 100 гадоў. Экскурсаводы пазнаемяць вас з экспазіцыямі вугалка, якія прадстаўлены прыладамі працы простага сяляніна, ганчарнымі вырабамі, даматканымі коўдрамі, беларускай народнай вопраткай і многім інш. Музейны вугалок налічвае 120 музейных экспанатаў і па праву можа быць пераўтвораны ў сапраўдны музей.

    А вось у музейным вугалку «Наша памяць аб той вайне» Навасёлкаўскай сярэдняй школы вас пазнаёмяць з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Наваселкаўскага сельскага савета. Падчас экскурсіі вы даведаецеся аб баявым шляху ўраджэнца вескі Пранчакі Рыгора Нагорнага – поўнага кавалера ордэна Славы. Захоўваюцца ў музейным вугалку копіі і арыгіналы дакументаў, якія расказваюць пра акупацыйны рэжым, што дзейнічаў на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Наведаўшы музейны пакой «Духоўнае і матэрыяльнае багацце роднага краю» Начаўскай сярэдняй школы, вы пазнаёміцеся з гісторыяй фарміравання сядзібы Чарноцкіх, лёсам яе ўладальнікаў, жыццёвым і творчым шляхам Напалеона Чарноцкага – вядомага беларускага перакладчыка і публіцыста. Акрамя таго, у пакоі сабрана этнаграфічная калекцыя, якая прадстаўлена прыладамі працы нашых продкаў. Сярод каштоўных экспанатаў – ткацкі станок.

    Таленавітыя экскурсаводы–«спадары» Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – сярэдняй школы запросяць вас у сваю «беларускую хатку», дзе пазнаёмяць з побытам беларускага сяляніна, яго заняткамі і прыладамі працы, без якіх не абыходзілася жыццё вяскоўца. А яшчэ там можна паспрабаваць змалоць зерне на сапраўднай зерняцёрцы пачатку 20 стагоддзя.

    Сялянскі побыт таксама адлюстраваны ў музейных вугалках Дараўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – сярэдняй школы і гімназіі г. Ляхавічы. У планах гімназістаў стварэнне экспазіцыі сапраўднай сялянскай хаты з печчу.

    «Бабулін куфэрак» вучэбна-педагагічнага комплекса Падлескага дзіцячага сада – базавай школы напоўнены рознымі дзівосамі. Ёсць тут і незвычайныя калекцыі вулічных ліхтароў, і незвычайных па аздабленні гадзіннікаў. Эскурсаводы пазнаёмяць з асаблівасцямі ляхавіцкага і падлескага строю жаночага адзення. Сярод эспанатаў вылучаецца вобраз беларускага святога архімандрыта Серафіма Жыровіцкага, ураджэнца           в. Вялікае Падлессе (у міру – Раман Шахмуць). Кожны год 6 верасня Падлескай царквой Святога Духа праводзяцца святочныя ўрачыстасці ў гонар мясцовага святога.

    Музейны вугалок «Мой родны кут» Тальмінавічскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы ўвабраў у сябеэлементы побыту мясцовых жыхароў і асобныя экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Захоўваюцца тут і спіс жыхароў вёскі, якія не вярнуліся з фронту, і ўспаміны землякоў-партызан аб жудасных выпрабаваннях, якія ляглі на плечы простага чалавека ў гады ваеннага ліхалецця.

    А вось музейны вугалок «Мая малая радзіма» Тухавіцкай сярэдняй школы пазнаёміць з гісторыяй населенага пункта, яго наваколлем. Асобная экспазіцыя прысвечана гісторыі мясцовага прадпрыемства – торфабрыкетнага завода. Сярод фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю будаўніцтва завода і яго сучасную дзейнасць, захоўваюцца фотаздымкі ўзнагарод прадпрыемства за перамогі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

    Жарабковіцкая сярэдняя школа ў 2020 годзе аднавіла былое імя – «Жарабковіцкая сярэдняя школа імя Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча». Ураджэнец вёсачкі Гулічы дасягнуў значных вяршынь – быў прызначаны Міністрам асветы БССР. Вядомаму земляку школа прысвяціла свой музейны вугалок. Сёння ў кабінеце гісторыі размешчаны стэнды з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць жыццёвы і працоўны шлях Г.М. Мінкевіча. Сярод каштоўных экспанатаў – арыгіналы рэцэнзій Г.М. Мінкевіча да пастаноў Міністэрства асветы БССР, рукапісныя тэксты выступленняў дзяржаўнага дзеяча. Цікавую экскурсію дапаўняе інтэрактыўная гульня, якая распрацавана кіраўніком музея ў мэтах замацавання ведаў па экспазіцыі.

    Востраўская сярэдняя школа прадставіла ўвазе журы конкурсу змястоўную часовую выставу вышыванак. Падчас агляду экспазіцыі прадстаўлены вышываныя творы мясцовых майстрых. Экскурсавод пазнаёміла гасцей з тэхнікай вышывання, вызначыла яе асаблівасці ў розных рэгіёнах Беларусі.

    На гэтым агляд музейных вугалкоў падыходзіць да завяршэння. Больш падрабязна пазнаёміцца з экспазіцыямі можна віртуальна: прэзентацыі і відэаролікі аб экспазіцыях музейных вугалкоў размешчаны на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі. Але, калі вы застаецеся нераўнадушнымі да сваей гісторыі і родных каранёў, то вам абавязкова неабходна наведаць нашыя музейныя вугалкі «каб душою не ачарствець і не страціць святое штосьці». Установы адукацыі раёна заўжды гасцінна адчыняць перад вамі свае дзверы.

    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    25.04.2024
    Сплав молодости и опыта: белорусская молодежь активно участвует в общественной жизни страны
    В белорусской столице продолжается работа VII Всебелорусского народного собрания. Изменения в Основной закон, которые граждане страны поддержали на референдуме, наделили ВНС большими полномочиями. Теперь высший орган народовластия будет определять векторы развития общества, утверждать Военную доктрину и Концепцию национальной безопасности, станет гарантом незыблемости конституционного строя, преемственности поколений и гражданского согласия

    Подробнее...

    24.04.2024
    Устойчивый фундамент для развития личности
    Сегодня в Минске проходит важное для всей страны значимое событие – седьмое Всебелорусское народное собрание. Делегаты со всей Беларуси будут принимать глобальные решения для нашего государства, которые положительно повлияют на дальнейшую судьбу страны, благополучие и благосостояние нашего народа

    Подробнее...

    23.04.2024
    В Министерстве образования Беларуси подвели итоги регистрации на централизованное тестирование-2024
    В этом году для участия в ЦТ зарегистрировались 54,9 тысяч абитуриентов. Напомним, этот процесс проходил с 9 по 22 апреля на базе 40 учреждений высшего и среднего специального образования

    Подробнее...

    22.04.2024
    В Беларуси растет число участников республиканской благотворительной акции «Сад надежды»
    С приходом весны в нашей стране набирает популярность республиканская благотворительная акция «Сад надежды». По традиции в это время юные белорусы вместе с педагогами занимаются стрижкой растений, прополкой садов и цветников, посадкой аллей, уборкой территорий дендрариев. Словом, всем тем, что позволит нам дышать легко

    Подробнее...

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.6
    Адрес:225372 пл. Победы,3 г. Ляховичи Брестской области
    Телефон: тел.8-(01633)6-06-25
    Электронный адрес: lcdodim@brest.by